Дыфазіястр трохкаласковы
Дыфазіястр трохкаласковы, Дзераза трохкаласковая[1] (Diphasiastrum tristachyum) — від травяністых раслін роду Дыфазіястр (Diphasiastrum) сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Турцыі, Грузіі і Паўночнай Амерыцы. Насяляе бясплодныя кіслыя глебы ў адкрытых хваёвых і дубовых лясах. АпісаннеШматгадовая расліна 7-12 (15) см вышынёй. Парасткі сабраны ў вельмі шчыльныя, веерападобныя пучкі, 7-15 (20) см вышынёй. Стэрыльныя галіны вузкія, 1,1-1,5 (1,7) мм, злёгку сплясканыя, цёмна-зялёныя або шэраватыя, аднакаляровыя з абодвух бакоў. Спінное лісце шырокае, амаль аднолькавае з бакавым, брушное лісце трохі карацей спіннога, вельмі выпуклае. Галіны разгалінаваныя пад вуглом 30 ° і менш. Стробілы размешчаны як на галоўнай восі, так і на бакавых доўгіх ножках[2]. РаспаўсюджаннеУ Еўропе сустракаецца ў такіх краінах, як Бельгія, Люксембург, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Швейцарыя, Нідэрланды, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Беларусь, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Славенія, Швецыя, Украіна. У Паўночнай Амерыцы від можна сустрэць у Канадзе і ЗША[3][4]. ГібрыдыD. tristachyum утварае мноства гібрыдаў з іншымі прадстаўнікамі роду Diphasiastrum. Сярод іх:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia