Дыяна Французская

Дыяна Французская
фр.: Diane de France
Сцяг Герцагіня Ангулемская
жнівень 158211 студзеня 1619
Папярэднік Генрых III
Пераемнік Шарль дэ Валуа
Сцяг Герцагіня Кастра
13 лютага 155318 мая 1553
Папярэднік Джэралама Арсіні
Пераемнік Маргарыта Аўстрыйская
Сцяг Герцагіня Манмарансі
3 мая 15576 мая 1579
Папярэднік Мадлен Савойская
Пераемнік Луіза дэ Бюдо

Нараджэнне 25 ліпеня 1538(1538-07-25)
Смерць 11 студзеня 1619(1619-01-11) (80 гадоў)
Род Валуа
Імя пры нараджэнні фр.: Diane de Valois
Бацька Генрых II
Маці Філіпа Дучы
Муж 1. Арацыа Фарнезэ, герцаг Кастра
2. Франсуа дэ Манмарансі
Дзеці Ганна і Франсуа дэ Манмарансі
Веравызнанне каталіцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяна Французская (фр.: Diane de France; 25 ліпеня 1538 — 11 студзеня 1619) — пазашлюбная (легітымізаваная) дачка французскага караля Генрыха II, жонка Франсуа дэ Манмарансі, гераіня рамана Аляксандра Дзюма «Дзве Дыяны». Насіла тры герцагскія тытулы — герцагіні Шатэльро, Этампа і Ангулема.

Біяграфія

Яна была незаконнанароджанай дачкой дафіна Генрыха (будучага караля Генрыха II) і Філіпы Дучы з П'емонта. Дыяну выхоўвала фаварытка караля Генрыха — Дыяна дэ Пуацье, і гэта давала нагоду лічыць, што дзяўчынка дачка караля менавіта ад яе. Так лічыў, напрыклад, Брантом. Дыяна атрымала належнае выхаванне: яна ведала некалькі моў (іспанскую, італьянскую і латынь), іграла на некалькіх музычных інструментах і добра танчыла.

У 1548 годзе ва ўзросце 10 гадоў яе становішча дачкі караля было ўзаконена, а пасля ёй былі падараваны і тытулы — герцагіня дэ Шатэльро (1563), д'Этамп (1573) і герцагіня Ангулемская (1582), а таксама графіня дэ Каньяк і дэ Мерпен. 13 лютага 1553 года ў Сіене яна выйшла замуж за Арацыа Фарнезэ, герцага Кастра і ўнука Папы Паўла III. Яе муж загінуў пры аблозе Эдзёна 18 ліпеня таго ж года.

Шлюб Дыяны Французскай і Гарацыа Фарнезэ

Венцаносны бацька зладзіў яшчэ адзін шлюб для сваёй дачкі і 3 мая 1557 у Віль-Катрэ Дыяна выйшла замуж за сына канетабля Ана дэ Манмарансі (і траюраднага брата караля) — Франсуа дэ Манмарансі, які быў намеснікам у французскай сталіцы. Пасля смерці Франсуа ў 1579 годзе яна загадала пабудаваць сабе на рагу вуліц Фран Буржуа і Павэ дом, вядомы цяпер як Ангулемскі палац[fr]. У яе склаліся сардэчныя адносіны з адзінакроўным братам — каралём Генрыхам III, які дараваў ёй герцагства Ангулемскае ў 1582 годзе.

Партрэт Дыяны Французскай, напісаны прыдворным мастаком Франсуа Клуэ, 1568 год.

Пасля забойства герцага Гіза і яго брата кардынала Гіза ў снежні 1588 года, яна прыняла ўдзел у прымірэнні яе адзінакроўнага брата — Генрыха III — і спадчынніка прастола Генрыха Наварскага.

Пасля забойства Генрыха III Дыяна пераехала ў Турэнь. Яна набыла вялікі маёнтак каля Нотр-Дам-ля-Рыш, дзе пражыла да 1594 года, пазбягаючы такім чынам Парыжа і барацьбы за ўладу паміж Лігай і Генрыхам IV. У 1594 годзе яна пакінула Турэнь і пераехала ў Венсен.

Прамых спадчыннікаў у Дыяны не было, паколькі яе дзеці ад другога шлюбу — дачка Ганна і сын Франсуа — памерлі ў юным узросце. Яна займалася выхаваннем сваёй пляменніцы, Шарлоты дэ Манмарансі, і прадставіла яе каралеўскаму двару. Карыстаючыся даверам Генрыха IV, яна па яго просьбе таксама займалася выхаваннем дафіна, будучага караля Людовіка XIII.

У 1609 годзе Дыяна кіравала пераносам праху Кацярыны Медычы з Блуа ў Сен Дэні да магілы яе мужа Генрыха II. Дыяна памерла праз дзесяць гадоў і была пахавана ў парыжскім кляштары на Каралеўскай плошчы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya