Дыяна з німфамі
Дыяна з німфамі (нідэрл.: Diana en haar Nimfen) — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная, меркавана, у перыяд між 1653—1654 гадамі[1] або 1655—1656 гадамі[2]. Сюжэт для твору ўзяты з гісторыі старажытнарымскай міфалагічнай багіні Дыяны. Карціна захоўваецца ў Каралеўскім музеі Маўрыцхёйс у Гаазе[3]. Гісторыя стварэнняКарціна «Дыяна з німфамі» адносіцца да самага ранняга перыяду творчасці Яна Вермера. Вядома, што ў 1653 годзе ён быў прыняты ў Гільдыю Святога Лукі, дзе на працягу шасці гадоў працягваў навучанне пад кіраўніцтвам аднаго з вядомых мастакоў таго часу. Некаторыя даследчыкі творчасці Яна Вермера ўказваюць на тое, што ў карціне «Дыяна з німфамі» прасочваецца ўплыў Карэла Фабрыцыуса ці Рэмбранта[4]. У сваёй карціне «Дыяна з німфамі» галандскі мастак адлюстраваў Дыяну ў кампаніі з чатырма спадарожніцамі на краі лесу. У параўнанні з іншымі мастакамі, якія адлюстроўвалі багіню і яе кампанію падчас «жаночай вакханаліі», інтэрпрэтацыя Вермера больш цнатлівая, з мінімумам аголеных частак жаночага цела. Манера размяшчэння фігур на карціне мае адсылкі да творчасці галандскага мастака — Ван Лоа і яго варыянту карціны «Дыяна» (1648). Дзякуючы гэтаму, некаторыя эксперты схільныя меркаваць, што абодва мастакі сумесна навучаліся падчас пражывання ў Амстэрдаме[5]. Сюжэт карціныСюжэт купання Дыяны з німфамі ў ручаіне даволі папулярны ў творчасці мастакоў эпохі адраджэння, барока, маньерызму. Гісторыя пра тое, як прынц Актэон, палюючы ў лесе, натрапіў на німфаў, што купаліся ў ручаі разам з багіняй Дыянай, упершыню згадваецца ў «Метамарфозах » Авідзія. Дзяўчаты дапамагаюць багіні зняць адзенне, абмываюць яе ногі, а юнак падглядае. Пасля таго, як падгляданне раскрыта, Дыяна хаваецца за спінамі німфаў, папярэдне апырскаўшы яго вадой з ручая, прыгаворваючы праклёны. Актэон апынаецца ператвораным у аленя, і яго разрываюць уласныя сабакі, з якімі ён прыбыў на паляванне[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia