Зводніца (карціна Вермера)
Зводніца (нідэрл.: De koppelaarster) — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная ім у 1656 годзе ва ўзросце 24 гадоў[2][3][4]. Першая праца мастака ў жанравым жывапісе, якая адлюстроўвае сцэну са штодзённага жыцця, магчыма, у публічным доме[5], і адрозная ад іншых ранніх прац на біблейскія і міфалагічныя тэмы. Адна з трох карцін, падпісаная і датаваная Вермерам (акрамя «Астранома » і «Географа»). АпісаннеНазва карціны, верагодна, адносіцца да жанчыны з хітрай усмешкай, якая апранута ў чорнае адзенне манашкі[6]. Чалавек злева ад яе, у чорным берэце, дублеце з прарэзамі, са шклянкай піва ў адной руцэ і цыстрай у другой, быў ідэнтыфікаваны як сам аўтар карціны[7]. Яго знешні выгляд мае прыкметнае падабенства з персанажам іншай працы Вермера — «Алегорыя жывапісу ». Салдат у чырвоным камзоле, які трымае маладую жанчыну за грудзі, кідае манету ў яе працягнутую далонь. Аб’ёмны збан — узор вестэрвальдскай керамікі — стаіць на перакінутым праз балюстраду кіліме з каларытным арнаментам. Гэты ўсходні дыван, магчыма, прывезены з Ушака[8], займае добрую траціну карціны. Накінуты на яго чорны плашч з пяццю гузікамі быў дададзены Вермеерам на апошнім этапе працы над карцінай. ГісторыяВерагодна, на Вермера паўплывалі карціны Герарда Тэрборха падобнай тэматыкі і «Зводніца» Дзірка ван Бабюрэна (каля 1622), якая належала Марыі Цінс, цешчы Вермера[9]. Сляды карціны прасочваюцца да 1696 года, калі яна была прададзена на аўкцыёне ў Амстэрдаме пад назвай «Пакой з вясёлай кампаніяй». Да 1741 года знаходзілася ў Вальдштэйнаўскай калекцыі Дукса (цяпер Духцаў ), пасля чаго яе набыў Аўгуст III, курфюрст Саксонскі. У 1980 годзе была выстаўлена ў Старым музеі Берліна (ГДР)[10]. Сёння захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі. МатэрыялыТэхнічнае даследаванне гэтай карціны было праведзена ў 1968 годзе Германам Кунам[11]. Аналіз пігментаў паказаў, што Вермер выкарыстоўваў свае звычайныя пігменты, такія як ультрамарын у сінім вінным збане і свінцова-алавяны жоўты ў куртцы жанчыны. Ён таксама выкарыстаў смальту ў зялёных частках абруса і на менш звыклым для яго зялёным фоне[12]. КрытыкаМногія крытыкі адзначалі нетыповы для прац Вермера недахоп асвятлення. Пітэр Свіленс пісаў у 1950 годзе, што калі гэтая карціна наогул належыць пэндзлю Вермера, то яна дэманструе спробу мастака «намацаць» прыдатную форму выказвання. Эдвард Траўтшольд, аднак, дзесяццю гадамі раней напісаў, што ў «Зводніцы» ўпершыню і ў поўнай форме выявіўся тэмперамент 24-гадовага Вермера[10]. У сваёй досыць смелай кнізе «Сямейныя таямніцы Вермера» мастацтвазнаўца Бенджамін Бінстак выказаў здагадку, што карціна з’яўляецца псіхалагічным партрэтам сямейства мастака[13], на якой ён адлюстраваў сябе музыкантам ва ўслужэнні гаспадыні публічнага дома, сваю жонку Катарыну — блудніцай[14], а брата Вілема — пажадлівым салдатам[15]. На думку Бінстака, якога-небудзь павучальнага зместу гэтая «змрочная і цёмная» карціна не нясе[16]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia