Дэбрэцэнскі ўніверсітэт
Дэбрэцэнскі ўніверсітэт (венг.: Debreceni Egyetem) — найбуйнейшая навучальная ўстанова ў Дэбрэцэне і адзін з вядучых універсітэтаў у Венгрыі. ГісторыяГодам заснавання лічыцца 1538 год, калі ў Дэбрэцэне быў адкрыты кальвінісцкі каледж. Установа шмат разоў трансфармавалася і рэарганізоўвалася. Першая ўніверсітэцкая ўстанова на базе дэбрэцэнскага каледжа сфарміравана ў 1912 годзе (Каралеўскі ўніверсітэт Дэбрэцэна), пазней ён быў падзелены. Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 2000 годзе ў выніку зліцця трох універсітэтаў Дэбрэцэна — сельскагаспадарчага, медыцынскага і прыродазнаўчанавуковага Універсітэта імя Кошута. Станам на 2010-я гады ўніверсітэт прымае каля 32 тыс. студэнтаў, з іх больш за 2 тыс. — з замежжа, прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 1,7 тыс. супрацоўнікаў. Вядомыя выпускнікіЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia