Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна
Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названа ў гонар караля Мацьяша I Корвіна. Агульная характарыстыкаГэта даследчы ўніверсітэт, арыентаваны на навуку і адукацыю. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 500 студэнтаў, якія засвойваюць адукацыйныя праграмы ў галіне дзелавога адміністравання, эканомікі і сацыяльных навук у Будапешце і Секешфехервары з 1948 года. Універсітэт навучае студэнтаў на шасці факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях, якія навучаюць бакалаўраў, магістраў і дактарантаў па спецыяльнасцях, якія выкладаюцца на венгерскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Універсітэт быў уключаны ў топ-50 у рэйтынгу еўрапейскіх ВНУ Financial Times. Многія міністры і прэм’ер-міністры Венгрыі вучыліся ў гэтай ВНУ. Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia