Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II
Закарпацкі венгерскі інстытут імя Фэрэнца Ракацы II (укр.: Закарпатський угорський інститут імені Ференца Ракоці II, венг.: II. Rákóczi Ferenc Kárpátaljai Magyar Főiskola) — вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Бэрэгавэ Закарпацкай вобласці, адзіная ва Украіне венгерская вышэйшая навучальная ўстанова. Агульная характарыстыкаЗакарпацкі венгерскі інстытут імя Ферэнца Ракацы II — гэта вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне недзяржаўнай формы ўласнасці, III узроўню акрэдытацыі, якая заснавана адпаведным дабрачынным фондам. Інстытут дзейнічае з 1996 года на падставе ліцэнзій Міністэрства асветы і навукі Украіны. Спачатку ВНУ называлася Закарпацкім венгерскім педагагічным інстытутам, а навучанне адбывалася пераважна на педагагічных спецыяльнасцях. З 2003 года пасля змены структуры і пашырэння пераліку спецыяльнасцяў ВНУ атрымала актуальную назву ў гонар Фэрэнца Ракацы. Зараз у інстытуце адбываецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на дзённай і завочнай форме навучання на ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра і магістра, а таксама на падрыхтоўчых і навучальных курсах. Мовы навучання ў інстытуце ў адпаведнасці са статутам — венгерская, украінская і англійская. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia