Універсітэт Земельвайса
Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі. ГісторыяЗаснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта). У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт. У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса. У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса. Факультэты
Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia