Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1673 — да 12 лістапада 1736) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Марціна Міхала і Яны з Валадковічаў, дачкі новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча. Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Староста аршанскі з 1699 года, пісар польны літоўскі ў 1704—1708 гадах. У Паўночную вайну камандаваў дывізіяй пад камандаваннем гетмана Міхала Вішнявецкага, тытулаваўся палкоўнікам і генеральным рэгіментарам войска ВКЛ. У 1707 годзе перайшоў на бок шведаў і караля Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага (тытулаваўся так у 1708—1713). Пасля паражэння шведаў пад Палтавай пераехаў у Прусію, дзе атрымаў ад Ляшчынскага ўрад польнага гетмана літоўскага (ужываў тытул у 1710). Удзельнічаў у няўдалым паходзе 1711 года на Вялікае Княства Літоўскае. Пасля пераехаў да Ляшчынскага ў Бендэры, дзе рыхтаваў татарскія напады на Рэч Паспалітую. У 1713 годзе асеў ва Уроцлаве, у 1721 годзе вярнуўся на радзіму. Генерал-лейтэнант войска ВКЛ (1722), пасол на сойм 1722, кашталян жамойцкі з 1722 года. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia