Шыман Марцін Касакоўскі
Шыман Марцін Касакоўскі (1741[1][2][…], Шылы[d], Троцкае ваяводства — 25 красавіка 1794[2][3], Вільня[3]) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый. БіяграфіяАдукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста. Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу. У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 годзе расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім. Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia