Марцін Валадковіч герба «Радван» (каля 1500 — да 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (згадв. 1559), пісар земскі менскі (з 1565), суддзя земскі менскі (з 1570), гараднічы менскі.
Біяграфія
З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета.
Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згадваецца ў 1520 годзе, калі быў княжацкім суддзём пры разглядзе справы пра збіццё маці сынам[4]. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў Алелькавічаў[5], таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак Савічы[6]. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў.
У 1558 годзе быў уласнікам маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку Грэск[7]. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой.
З 1565 года земскі пісар менскі. Быў гаспадарскім паслом на менскім павятовым сойміку 1566 года. Браў удзел у 2-й (1566), а пазней і 3-й (1588) рэдакцыях Статуту ВКЛ. Быў гаспадарскім паслом на Люблінскім сейме (1569). З 1570 года суддзя земскі менскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя.
Быў жанаты з Людмілай Есманоўнай; у другім шлюбе з Раінай кн. Друцкай-Горскай (не пазней за 1560).
↑Lietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė-Saviščevienė, J. Karpavičienė, Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003, LXVIII+262 p., 500 egz. — Р. 62. № 91; P. 107. № 167.
↑AGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery ks. Słuckich. Паводле: Скяп’ян А. А. Двор і слугі…
Ragauskienė R. Du žinomi nežinomi 1566 m. Antrojo Lietuvos Statuto rengimo komisios nariai — Povilas Ostrovickis ir Martynas Volodkevičius // Florilegium Lithuanum. In honorem eximii professoris atque academici Lithuani domini Eugenii Jovaiša anniversarii sexagesimi causa dicatum. Vilnius, 2010. Р. 223—227.
Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Менскага павета ў другой палове XVI – першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses Historici = Полацкія гістарычныя запіскі. T. III. 2006. С. 66, 67;
Радаман А. Статутовая комиссия, созданная на гродненском сейме 1568 г., в контексте разработки концепции третьей кодификации права ВКЛ // Литовская Метрика и Литовский Статут как источниковедческая база для славистики и балканистики : тез. докл. Междунар. науч. конф. (Москва, 23-25 нояб. 2006 г.). М., 2006.
Скепьян А. А. Двор і слугі князёў Слуцкіх у канцы XV-80-х гг. XVI ст. / А. А. Скеп’ян // ARCHE Пачатак. — № 6 (127). Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. — чэрвень 2014. — С. 316—317, заўв. 50.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.