Елаўстонскі нацыянальны парк
![]() Нацыянальны парк Елаўстан, або Елаўстонскі нацыянальны парк (англ.: Yellowstone National Park) — міжнародны біясферны запаведнік, аб'ект Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА, першы ў свеце нацыянальны парк (заснаваны 1 сакавіка 1872). Знаходзіцца ў ЗША, на тэрыторыі штатаў Ваёмінг, Мантана і Айдаха. Парк знакаміты шматлікімі гейзерамі і іншымі геатэрмічнымі аб'ектамі, багатай жывой прыродай, маляўнічымі ландшафтамі. Плошча парку — 898,3 тыс. га.[3] Згодна з археалагічнымі дадзенымі людзі пачалі жыць на тэрыторыі, якую займае парк, 11 000 гадоў таму. Сучасныя даследчыкі ўпершыню з'явіліся ў рэгіёне ў 1805 годзе (удзельнікі экспедыцыі Люіса і Кларка), але да 1860-х гадоў тут не праводзілася гаспадарчая або навуковая дзейнасць. У першыя гады пасля ўзнікнення парку ён знаходзіўся пад кіраваннем арміі ЗША, а ў 1917 годзе ўпраўленне было перададзена створанай за два гады да гэтага Службе нацыянальных паркаў. На велізарнай тэрыторыі парку знаходзяцца азёры, рэкі, каньёны і пячоры. Возера Елаўстан, адно з самых вялікіх высакагорных азёр у Паўночнай Амерыцы, размешчана ў цэнтры Елаўстонскай кальдэры, самага вялікага супервулкана на кантыненце. Кальдэра лічыцца спячым супервулканам; ён вывяргаўся з велізарнай сілай некалькі разоў за апошнія два мільёны гадоў. Большая частка тэрыторыі парка пакрыта застылай лавай; ў парку знаходзіцца адно з пяці існуючых у свеце гейзерных палёў. У парку расце каля двух тысяч відаў раслін, сустракаюцца некалькі сотняў відаў млекакормячых, птушак, паўзуноў і рыб, у тым ліку якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Большая частка тэрыторыі пакрытая лесам, меншая - стэпам. Кожны год здараюцца лясныя пажары, а каля траціны ўсіх лясоў выгарэла ў выніку катастрафічных пажараў 1988 года. У парку пракладзена некалькі соцень кіламетраў асфальтавых дарог, па якіх ажыццяўляецца доступ наведвальнікаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Вэб-камеры
|
Portal di Ensiklopedia Dunia