Ерней Копітар
Ерней (Варфаламей) Копітар (славен. Jernej Bartol Kopitar; 21 жніўня 1780, Рэпне — 11 жніўня 1844, Вена) — славенскі лінгвіст, адзін з заснавальнікаў славістыкі. БіяграфіяСкончыўшы гімназію ў Любляне, Копітар стаў гувернёрам у доме Зігмунда Цойза, а ў 1808 годзе пераехаў у Вену, дзе заняўся вывучэннем юрыспрудэнцыі, а таксама славянскіх моў. Працаваў у Венскай прыдворнай бібліятэцы бібліятэкарам, а пасля дырэктарам і цэнзарам па выданнях на новагрэчаскай і славянскіх мовах. У 1808 году Копітар апублікаваў першую граматыку славенскай мовы, Slovnica slovanskega jezika na Kranjskem, Koroškem in Štajerskem («Граматыка славянскай мовы Краіны, Карынціі і Штырыі»). Ён таксама выдаў зборнік Glagolita Clozianus (1836), у які ўвайшлі так званыя «Брыжынскія (Фрэйзінгенскія) урыўкі» (славен. Brižinski spomeniki), найстаражытны вядомы тэкст на славенскай і першы тэкст, напісаны на славянскай мове лацінкай, з перакладам і каментарыямі. Высунуў тэорыю аб паннонскім паходжанні царкоўнаславянскай мовы, пасля адхіленая навуковай супольнасцю. Займаўся лексікаграфіяй, рэфармаваннем алфавіту, складаннем падручнікаў, зборам фальклору і асветніцкай дзейнасцю. Дзякуючы яго намаганням у 1817 годзе ў люблянскім ліцэі адкрылася кафедра славенскай мовы. Копітар падтрымліваў сяброўскія адносіны з Вукам Караджычам і дапамагаў яму ў працы над стварэннем літаратурнай сербскай мовы, нягледзячы на тое, што ў бытнасць цэнзарам Венскай бібліятэкі адмовіўся прапусціць кнігу Караджыча аб паразе Першага Сербскага паўстання. Копітар таксама ўпершыню адзначыў падабенства паміж няроднаснымі мовамі Балканаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia