ЕўрапалЕўрапал (англ.: Europol) — паліцэйская служба Еўрапейскага саюза, размешчаная ў Гаазе. Асноўнымі задачамі службы з'яўляюцца каардынацыя працы нацыянальных служб у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж нацыянальнымі паліцэйскімі службамі. Сярод асноўных напрамкаў работы Еўрапала можна вылучыць барацьбу з тэрарызмам, нелегальнай гандлем зброяй, наркагандлем, дзіцячай парнаграфіяй і адмываннем грошай. На дадзены момант Еўрапал каардынуе працу паліцэйскіх служб усіх 27 краін-членаў Еўрапейскага саюза. Еўрапал на дадзены момант налічвае 630 супрацоўнікаў, з іх каля 120 афіцэраў сувязі Еўрапола (анг. Europol Liaison Officer, ELO), адкамандзіраваныя ў Еўрапал дзяржавамі-членамі ЕС у якасці прадстаўнікоў іх нацыянальных праваахоўных органаў. Крытыка ЕўрапалаШматлікія праваабаронцы і юрысты, якія спецыялізуюцца на абароне прыватнай інфармацыі, крытыкуюць Еўрапал за вядзенне банка даных падазраваных і банка працоўных даных для мэт аналізу, бо гэта супярэчыць прынцыпу «прэзумпцыі невінаватасці». Гл. таксамаІнтэрнэт рэсурсы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia