Жазэфіна Тапалі
Жазэфіна Чоба Тапалі (алб.: Jozefina Çoba Topalli; нар. 26 лістапада 1963, Шкодэр) — албанскі палітык, спікер Народнага сходу Албаніі з 3 верасня 2005 па 10 верасня 2013, намеснік лідара Дэмакратычнай партыі Албаніі. БіяграфіяВывучала матэматыку і права ў Універсітэце імя Л. Гуракучы, затым скончыла аспірантуру па міжнародных адносінах у Універсітэце Падуі. У 2010 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэце Тыраны з дысертацыяй на тэму «Роля нацыянальнага парламента ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі краіны». Валодае анлійскай, рускай, французскіай і італьянскай мовамі. Пасля заканчэння вучобы ўладкавалася на працу ў Інстытут даследавання кукурузы ў Шкодэры, а затым — у мясцовую гандлёва-прамысловую палату. У 1995—1996 гадах выкладала ва Універсітэце імя Л. Гуракучы ў Шкодэры. У 1990-х гадах далучылася да Дэмакратычнай партыі Албаніі, у 2000 годзе стала намеснікам яе лідара. На выбарах 1996 года ўпершыню атрымала мандат дэпутата парламента, працавала ў Камітэце па прававых і канстытуцыйных пытаннях. У верасні 2005 года абрана старшынёй парламента. Гэта самая высокая пасада ў краіне, якую калі-небудзь жанчына займала ў Албаніі. Пасля выбараў у 2009 годзе быў пераабрана старшынёй парламента. У 2010 годзе ўзнагароджана Міжземнаморскай прэміяй за яе працу ў інтарэсах свету. У 2012 годзе актыўна ўдзельнічала у адзначэнні 100-гадовага юбілею незалежнасці і 61-й гадавіны расправы таталітарнага рэжыму над прадстаўнікамі албанскай інтэлігенцыі[1][2]. Замужам, мае дваіх дзяцей (сын і дачка). ЗноскіСпасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia