Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая
Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая (нар. 14 красавіка 1972, Мінск) — беларуская мовазнаўца і літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і культуры. Спецыялістка па старажытнай беларускай літаратуры і лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў. Перакладчыца помнікаў лацінскай паэзіі на беларускую мову. Доктар філалагічных навук (2013), прафесар (2014)[2]. БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дактарантуру БДУ. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл», а ў 2013 годзе — доктарскую дысертацыю па тэме «Лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII ст.»[2]. У 1995—2001 гадах працавала старшай выкладчыцай кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, у 2001—2004 гадах — загадчыцай кафедры класічнай і славянскай філалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дацэнтам кафедры раманскай і класічнай філалогіі. З 2005 года была дацэнтам, пазней — прафесарам кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ[2]. Цяпер працуе ў асноўным за межамі Беларусі (Ольдэнбург, Познань)[крыніца?]. Навуковая дзейнасць і творчасцьДаследуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнесансу і ранняга барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моў. Аўтар больш за 140 публікацый па гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. Аўтар кніг «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), «Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні рэнесанс» (2009), «Беларуская лацінамоўная паэзія: позні рэнесанс і ранняе Барока» (2011), «Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый» (2015), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006). Пераклала на беларускую мову з лацінскай паэмы «Пруская вайна» Яна Вісліцкага, «Радзівіліяда» Яна Радвана, большасць вершаваных твораў Міколы Гусоўскага (у т. л. у сааўтарстве з Ірынай Шкурдзюк), з польскай — асобныя творы Францішкі Уршулі з Вішнявецкіх Радзівіл, раман «Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта» Вайніслава Казіміра Сулімы-Савіча-Заблоцкага (разам з Вольгай Макрак) і інш. Сям’яУ шлюбе з беларускім літаратуразнаўцам Уладзімірам Кароткім. Бібліяграфія[2]
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia