Жаніцьба Коміна

Жаніцьба коміна — беларускі народны абрад, які сімвалізаваў канец лета, пачатак восені і халадоў, паступовае скарачэнне дня.

Час святкавання і распаўсюд

Абрад існаваў пераважна на Палессі. У розных мясцінах яго прымяркоўвалі да розных дат: 14 верасня (дзень Сімяона Стоўпніка), 22 верасня (дзень восеньскага раўнадзенства). Часам спраўлялі яшчэ веснавую Жаніцьбу коміна на Фаміным тадні (другі тыдзень пасля Вялікадня). Спевы і дзеянні, характэрныя дзеля абраду, сведчаць, што ў гэты дзень гаспадары звычайна пачыналі сеяць жыта, а таксама адбывалася ініцыяцыя дзяўчат: пасля гэтага ім дазвалялася наведваць вячоркі і попрадкі — працоўныя зборы моладзі.

Апісанне

Попрадкі ў в. Сенькавічы Івацэвіцкага раёна. 1938 год. Можна бачыць белы комін

Комін — конусападобная труба, якая выходзіла вонкі праз столь і дах. У даўніну, калі ў хатах яшчэ не было вокнаў, яна служыла дзеля асветлення жытла. Праз комін зверху ў памяшканне праходзіла святло.

Абрад выглядаў так. Пад комінам вешалі дымаход, які рабілі з дошак ці плялі з лазы і абмазвалі глінай. Пад дымаходам падвешвалі патэльню, каганец ці металічную рашотку. На рашотцы запальвалі лучыну ці хваёвыя карэнчыкі. Маленькі аганёк асвятляў хату. А дым ішоў праз дымаход і комін на вуліцу.

«Комін» упрыгожвалі: бялілі, абвешвалі зелянінай, абвязвалі хмелем, новымі ручнікамі, кветкамі. Таксама пад яго кладуць «ахвяру» (гарбузікі, зерне, розныя ласункі). У агеньчык, які гарыць на патэльні, кідаюць сала, масла, скрылёчкі. Пасля гэтага жанчыны вадзілі вакол коміна карагод і спявалі спецыяльныя песні: «Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія, мы ж цябе кветкамі ўбіралі, бервяночкам, рутай аперазалі»

"
Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія,
Мы ж цябе кветкамі ўбіралі,
Бервяночкам, рутай аперазалі...

"

Значэнне

Абрад сімвалізаваў пераход ад лета да восені, прыход халадоў і скарачэнне дня. На пытанне «З кім жэніцца комін» сяляне адказваюць па-рознаму: з хатай, з печчу, з працай ці нават з доўгімі зімовымі вечарамі. Верагодна, што ў старажытнасці гэта быў абрад ушанавання агня, вогненага духа. Агонь — стыхія, без якой старажытны чалавек не мог пражыць, не мог сагрэцца зімой ці прыгатаваць ежу. Месца, дзе гарэў хатні агонь, здаўна было цэнтрам хатняй гаспадаркі.

У час абрада спяваліся і радкі невядомай «нявесце» коміна:

" Праца наша дзеўка гарненька,

палюбіць коміна радзенька...

"

Цяперашні стан абрада

У 20 стагоддзі абрад амаль паўсюдна забыўся. Аднак у некаторых вёсках ён быў захаваны і нават імкліва адраджаецца. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зафіксавала яго на Цэнтральным і Усходнім Палессі (Пінскі, Жыткавіцкі, Столінскі, Лельчыцкі раёны). Адраджэннем абрада сёння займаюцца і некаторыя музычныя гурты («Міжрэчча», «Ягорава гара»), а таксама краязнаўчая суполка «Талака».

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya