Жарушнік аўстрыйскі
Жарушнік аўстрыйскі[1] (Rorippa austriaca) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна, 50—100 см вышынёй. Лісце суцэльнае, лапаткавае або даўгаватае, знізу рассеяна апушана, ніжняе — чарашковае, верхняе — сядзячае, пілавата-зубчастае, ля аснавання з вушкамі. Пялёсткі 3—4 мм даўжынёй, светла-жоўтыя. Стручкі круглявыя, 2-3 мм у дыяметры. 2n = 16[2]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі — Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Заходні Казахстан, Заходняя Сібір; натуралізаваны ў паўднёвай Канадзе, ЗША, Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Еўропе[3][4][5]. Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк і балот, на поўдні стэпу ў подах — на ўсёй тэрыторыі. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia