Жукаўскі раён (Калужская вобласць)
Жу́каўскі раён (руск.: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жукаў. ГеаграфіяЖукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласцю і Троіцкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёна складае 1360 км². ГісторыяЖукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці. Менавіта з вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёна, паходзіў савецкі фельдмаршал Георгій Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і яго адміністрацыйны цэнтр. ЭканомікаУ раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia