Кіраўскі раён (Калужская вобласць)
Кі́раўскі раён (руск.: Кировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кіраў. ГеаграфіяКіраўскі раён мяжуе з Барацінскім, Думініцкім, Людзінаўскім, Куйбышаўскім, Спас-Дземенскім і Сухініцкім раёнамі. Плошча раёна складае 1000,39 км². ГісторыяПясочанскі раён быў утвораны 1 кастрычніка 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Бранскай акругі Заходняй вобласці. 19 студзеня 1936 года райцэнтр р.п. Пясочня быў ператвораны ў горад Кіраў, а Пясочанскі раён перайменаваны ў Кіраўскі. 27 верасня 1937 года Кіраўскі раён увайшоў у склад Смаленскай вобласці. 5 ліпеня 1944 года Кіраўскі раён увайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці. 1 лютага 1963 года горад Кіраў быў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia