Журналісцкая этыкаЖурналістычная этыка або медыяэтыка — гэта сукупнасць правілаў і нормаў паводзін, якіх павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. Нормы медыяэтыкі у першую чаргу накіраваны на праўдзівасць інфармацыі, яе дакладнасць і аб’ектыўнасць, а таксама на мінімізацыю магчымай рэпутацыйнай шкоды для аб’ектаў публікацый. У ідэале нормаў медыяэтыкі павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. У некаторых краінах этычныя нормы замацаваны заканадаўча або падтрымліваюцца самарэгулюемымі медыйнымі арганізацыямі і служаць падмуркам для даверу паміж журналістамі і грамадствам, забяспечваючы права на праўдзівую і актуальную інфармацыю. Асноўныя прынцыпы
Парушэнні і выклікіРаспаўсюджванне фэйкавых навін, канфлікт інтарэсаў, выкарыстанне сенсацыйных матэрыялаў для павелічэння аўдыторыі з’яўляюцца асноўнымі праблемамі, звязанымі з парушэннем этычных норм. Рэгуляванне медыяэтыкі ў БеларусіУ Беларусі рэгуляваннем пытанняў журналісцкай этыкі з 1995 года займаецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Пасля падзей 2020—2021 гадоў арганізацыя рашэннем Вярхоўнага суд Беларусі 27 жніўня 2021 года была ліквідавана[1], а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем[2] і з гэтага моманту арганізацыя вымушана працуе ў выгнанні. У сакавіку 2025 года 15 сродкаў масавай інфармацыі і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні сектара незалежных СМІ[3], а таксама Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў[4]. Да пагаднення далучыліся беларускія медыя і медыяарганізацыі, якія вымушана працуюць з Грузіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, у тым ліку[5]:
Момант падпісання Пагаднення лічыцца момантам стварэння Медыяасамблеі, якая на тры гады абірае Раду па медыяэтыцы з 7 незалежных экспертаў. У сваю чаргу Рада ў далейшым будзе разглядаць скаргі на парушэнні этычных стандартаў (прапісаных у Кодэксе этыкі беларускіх журналістаў) у недзяржаўных беларускіх медыя і выносіць рашэнні. У прэс-рэлізе БАЖ, са слоў намесніка старшыні Алега Агеева, паведамляцца[6], што з прыняццем гэтых дакументаў:
7 траўня 2025 года адбыліся[7] выбары першага складу Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia