Паходзяць ад смаленскага княжыча Глеб Святаслававіч, які ў бітве на Віхры ў 1386 годзе трапіў у вялікалітоўскі палон. Каля 1393 года Глеб з рук вялікага князя Вітаўта атрымаў смаленскі сталец. Пры ўзяцця Смаленска ў 1395 годзе вялікім князем Вітаўтам, князь Глеб зноў патрапіў у палон, а Смаленскае княства канчаткова далучана да Вялікага княства Літоўскага. Неўзабаве Глеб атрымаў ад Вітаўта частку Палоннага на Валыні. У вялікалітоўскім войску браў удзел у бітве на Ворскле ў 1399 годзе, дзе і загінуў.
Сын Глеба — князь Дзмітрый Глебавіч атрымаў у вотчыну маёнтак на рацэ Жыжме ў Лідскім павеце. Князь Дзмітрый Глебавіч меў двух сыноў — князя Івана Дзмітрыевіча па мянушцы «Манько» або «Манч» і князя Івана Дзмітрыевіча па мянушцы «Шах». Ад першага паходзіць князі Жыжэмскія, ад другога — князі Саламярэцкіх (згаслі ў 1641 годзе).
Князі Жыжэмскія валодалі маёнткам Жыжма (Лідскі і Ашмянскі паветыВіленскага ваяводства) да 1630-х гадоў. Пазней, у асноўным, невялікімі маёнткамі каля Менска. З канца XVI ст. пераходзілі ў каталіцтва.
Васіль, пасля мяцяжу Глінскіх у 1508 годзе ўцёк у Маскоўскую дзяржаву
Даніла
Цімафей, каралеўскі дваранін
Іван
Яраш (?—1598), каралеўскі ротмістр, староста рэчыцкі (ад 1576). Валодаў маёнткамі Вербкавічы ў Менскім павеце, Навасёлкі ў Мазырскім павеце, Копысь, Жыжма.
Пётр (? — да 1609), староста рэчыцкі (з 1598), удзельнік з’езду праваслаўных і пратэстантаў у Вільні (1599)
Ян (?—1645), падкаморы менскі, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1642 годзе
Яраш (?—1630), мазырскі войскі (з 1595) і падкаморы (з 1609). Вызнаваў каталіцтва
Адам (? — пасля 1683), менскі стольнік, лоўчы (з 1677). У 1674 годзе браў удзел у элекцыі караля Яна Сабескага
Тэафіл (? — пасля 1736), менскі гродскі пісар, земскі пісар (1724), пасля чашнік, земскі сурагатар (з 1731)
Міхал Казімір (? — пасля 1770), каралеўскі дваранін, падсудак менскі (з 1726), чашнік старадубскі, менскі падчашы (з 1748), войскі (з 1764), падкаморы (з 1767), дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1732 годзе. Жонка — да 1747 Брыгіда з Завішаў, удава Станіслава Свянціцкага
Крыштоф
Аляксандр (? — 1645), чашнік вялікі літоўскі (1640—1643), падстолі вялікі літоўскі (з 1643). Жонка — Зося Гербульт з Фульштына (пасля выйшла за Міхала Францкевіча-Радзімінскага).
Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. Пг., 1915. С. 14-34. (Ёсць памылкі і збоі ў пакаленнях).
Чарняўскі В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік). Мн, 2007.