Заазер’е (Акцябрскі раён)
Заазе́р'е[2] (трансліт.: Zaazierje, руск.: Заозерье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 10 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 240 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа захад ад вёскі — возера Заазерскае. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Працуе крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1873 годзе барон А. Я. Урангель здаў засценак у арэнду на 12 гадоў, але ў 1882 годзе новы ўладальнік — генерал-маёр О. Ф. Ліліенфельд — прадаў Заазер'е разам з засценкам Гаток некалькім асобам рознага саслоўя. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавалі паравы млын, крупарушка, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 1 двор і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia