Сяргей Юр’евіч Юрскі
Сяргей Юр’евіч Юрскі (16 сакавіка 1935 — 8 лютага 2019[3]) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст РСФСР (1987). БіяграфіяНарадзіўся ў Ленінградзе 16 сакавіка 1935 года ў сям’і Юрыя Юрскага, які быў мастацкім кіраўніком Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары, кіраваў Ленканцэртам. Маці — Яўгенія Міхайлаўна Юрская-Раманава — была музычным педагогам. Вучыўся на юрыдычным факультэце Ленінградскага універсітэта імя А. А. Жданава. У 1955 годзе, пасля трэцяга курса юрфаку, паступіў на акцёрскі факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. М. Астроўскага (курс Л. Ф. Макар’ева). Ужо пасля заканчэння другога курса быў прыняты ў Вялікі драматычны тэатр імя М. Горкага. З 1957 года — акцёр БДТ імя М. Горкага ў Ленінградзе. Стаў шырока вядомы пасля фільма «Рэспубліка ШКІД». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia