Залескі сельсавет (Чачэрскі раён)
Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Залессе. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Покацкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Гарадоўка, Падасоўе, Покаць, пасёлкі Дубок і Свабода)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 24 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Свабода[2]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бяляеўскага сельсавета. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1248 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 956 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia