Палескі сельсавет (Чачэрскі раён)
Пале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палессе. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Новая Ніва[1]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідаравіцкага сельсавета. 4 красавіка 2006 года ў склад Нісімкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 718 чалавек[3], з іх 95,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 552 чалавекі[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia