Залессе (Брагінскі раён)
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (204 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 50 км на поўдзень ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 163 км ад Гомеля. Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Водная сістэмаНа ўсходзе меліярацыйны канал. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з 4 кароткіх просталінейных вуліц блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў XIX стагоддзі. Найболей інтэнсіўна вёска будавалася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 110 двароў і забілі 2 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 112 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у цэнтры вёскі збудаваны абеліск. Была цэнтрам саўгаса «Пасудава». Месцаваліся васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы. Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia