Залозніца цяністая
Залозніца цяністая[1], Маташнік (Scrophularia umbrosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на кароткіх чаранках, пілаватае па краі. Трубка кветкавага вяночка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёнага колеру, верхняя губа і спінка бура-чырвоныя. Плод — гладкая каробачка яйцападобнай формы. Расліна ядавітая. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, у чорнаалешніках, на вільготных лугах. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[2]. Добра пераносіць цень[2]. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Рэдкі і ахоўваемы від на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[2]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіНоричник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) |
Portal di Ensiklopedia Dunia