Замкавішча
Качановічы, мясцовыя назвы Замкавішча або Багумілле — археалагічны комплекс за 2,2 км на паўночны ўсход ад цэнтра (скрыжыванне Р107 і H8569) вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, ва ўрочышчы Гарадзішча. Помнік позняга перыяду культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) і сярэднявечча (XI—XVI ст.). АпісаннеКомплекс складаецца з уласна гарадзішча Замкавішча, селішча і курганнага могільніка. Пляцоўка гарадзішча памерам 35,5×64 м. Заходні бок умацаваны валам (цяпер прасочваецца толькі ў паўднёва-ўсходнім куце), з поўдня была абмежавана возерам і моцна забалочанай поймай безназоўнага ручая (цяпер асушанае балота з торфараспрацоўкамі). Побач селішча XI—XVI ст. плошчай 4 га. Курганны могільнік X—XIII ст. не захаваўся. На думку А. Мяцельскага, комплекс — рэшткі старажытнага Нясвіжа, цэнтра воласці Клецкага княства, у XV ст. перанесенага на Ушу[1]. ДаследаванніГарадзішча адкрыта У. С. Астапавым у 1951 годзе. У 1953 годзе даследавана А. Р. Мітрафанавым на плошчы 48 м²[2]. Культурны пласт 1,4 м, моцна пашкоджаны пазнейшымі пахаваннямі. А. Мітрафанаў выявіў у культурным пласце два слоі. У ніжнім знойдзены матэрыялы культуры штрыхаванай керамікі (IV—V ст.) — абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы. У верхнім — матэрыялы XI—XVI ст., але большасць з іх XII—XV ст. — рэшткі ганчарнага посуду XI—XII ст., жалезны нож для жніва, дзяржанне сярпа, ключы, чатырохгранны наканечнік стралы, фрагмент амфары. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі[2][3]. Побач размешчана селішча плошчай 4 га. Шурфоўкай В. Пазднякова ў 1992 годзе выяўлены матэрыял XI—XVI ст., большасць з яго XII—XV ст.[3] Курганны могільнік X—XIII ст., вядомы яшчэ на пачатку XX ст. і адзначаны Г. Штыхавым[4], да цяперашняга часу не захаваўся. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia