Заравар Андранік (станцыя метро)
ГісторыяАдкрылася 26 снежня 1989 года на дзейнай пляцоўцы. У 1991 годзе станцыя «Акцемберан» («Кастрычніцкая») была пераназвана ў «Заравар Андранік» («Ваявода Андранік»). АпісаннеСтанцыя размешчана ў цэнтры Ерэвана, у раёне Кентрон (даслоўны пераклад — «цэнтр») з выхадам да праспекта Тыграна Меца (Тыграна Вялікага), вуліцам Агатангехоса і Харэнацы, Сабора Рыгора Асветніка, помніка Ваяводзе Андраніку і рынка. Станцыя атрымала сваю назву ў гонар аднаго з лідараў армянскага нацыянальна-вызвольнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, нацыянальнага героя армянскага народа — Андраніка Таросавіча Азаняна, больш вядомага, як Заравар Андранік (Ваявода Андранік). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia