Зараманне
Зараманне[2] (руск.: Зараманье) — пасёлак у Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сматравабудскага сельскага паселішча. ГісторыяУзгадваецца з другой паловы XVIII ст. Да Лютаўскай рэвалюцыі пасёлак ў складзе Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 пасёлак абвяшчаўся часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года пасёлак уключаны ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай пасёлак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала пасёлак разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 у складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 у Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзены ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 увайшоў у склад Бранскай вобласці. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia