Зарэчнае (Старадарожскі раён)
Зарэ́чнае[1] (трансліт.: Zarečnaje, руск.: Заречное) — вёска ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Языльскага сельсавета. Назва ўзнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзве вуліцы: Лугавая і Лясная. Вёска адносілася да Горкаўскага прыхода Бабруйскага павета. Пахаванні адбываюцца на могілках вёскі Навасёлкі. У сучаснасці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае свята вёскі, на якое збіраюцца выхадцы вёскі з усяго свету. ГісторыяВёска вядома з XIX стагоддзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў). З 1924 года да 27 чэрвеня 2003 уваходзіла ў склад Паськовагорацкага сельсавета Старадарожскага раёна (у 1962 — 1966 Слуцкага раёна). З 27 чэрвеня 2003 да 28 мая 2013 у складзе Горкаўскага сельсавета[2]. У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм). Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia