Языльскі сельсавет
Я́зыльскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Языль. ГеаграфіяЯзыльскі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім і Пасецкім сельсаветамі Старадарожскага раёна, Урэцкім сельсаветам Любанскага раёна, Сорагскім сельсаветам Слуцкага раёна. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. У 1978 годзе скасавана вёска Смалярня[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Горкі, пасёлак Пралетарскі, вёскі Бярэзінка, Вуглы, Добрынка, Забалацце, Зарэчнае, Мядзведня, Навасёлкі, Пад’яменец, Паськава Горка, Селішча і Солан)[2]. Населеныя пунктыУ склад сельсавета ўваходзяць:
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1323 чалавекі[4], з іх 91,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1937 чалавек[6]. Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia