Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Сяргей Пятровіч Рубніковіч (нар. 18 чэрвеня 1974, в. Сасноўцы, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ўрач. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 18 чэрвеня 1974 года ў вёсцы Сасноўцы Валожынскага сельсавета. Скончыў Шаркаўшчынскую СШ №1[1]. У 1996 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1998 годзе скончыў клінічную ардынатуру па артапедычнай стаматалогіі на кафедры артапедычнай стаматалогіі БелМАПА. З 1998 года працаваў асістэнтам, а затым з 2004 года дацэнтам кафедры артапедычнай стаматалогіі БДМУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Выбар куксавай штыфтавай укладкі і штыфтавых зубоў з улікам захаванасці сценак каналаў каранёў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)», а ў 2011 годзе доктарскую дысертацыю на тэму: «Лазерна-аптычная дыягностыка хвароб перыядонту і абгрунтаванне метадаў іх лячэння (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З красавіка 2013 года загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі БелМАПА. 21 верасня 2020 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2]. Навуковая дзейнасцьЗ’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па стаматалогіі з выкарыстаннем клетачных і лічбавых тэхналогій. Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 35 кніжных выданняў, 300 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях, 20 патэнтаў на вынаходствы, 19 інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мае звыш 250 актаў укараненняў у практычную ахову здароўя і навучальны працэс. Санкцыі ЕС, іншых краін21 чэрвеня 2021 года Рубніковіч быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Рубніковіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Рубніковіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia