Заўкі Убайдула Саліх аглы
Заўкі Убайдула Саліх аглы (узб.: Zavqiy Ubaydullo Solih oʻgʻli, Завқий Убайдулло Солиҳ ўғли, 1853—1921) — какандскі, расійскі і савецкі ўзбекскі паэт, які пісаў на узбекскай і таджыкскай мовах. Большую частку яго творчай спадчыны складаюць сатырычныя творы на надзённыя палітычныя тэмы, хоць ёсць і лірычныя вершы, а таксама любоўныя газелі (ранняя творчасць). БіяграфіяНарадзіўся ў Какандзе, на той момант сталіцы Какандскага ханства, у сям’і рамесніка. Адукацыю атрымаў у медрэсе ў 1870—1874 гадах. У 1874—1875 гадах напісаў паэму «Дэміш хан», якая ўяўляла сабой вострую сатыру на кіраванне какандскага хана Худаяр-хана. Быў прыхільнікам далучэння Каканда да Расійскай імперыі і з вялікай сімпатыяй ставіўся да рускай культуры. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і пачатку Грамадзянскай вайны падтрымаў устанаўленне ва Узбекістане савецкай улады, у СССР лічыўся адным з заснавальнікаў савецкай узбекскай літаратуры. Найбольш вядомыя творы-паэмы «Здарэнне з Віктарам» і «Абдурахман шайтан», у якіх сатырычна высмейваецца мусульманскае духавенства і розныя хабарнікі і аферысты, паэма «Сатыра на гандляроў» (1905—1906), дзе з’едліва высмейваюцца гандляры, маклеры і чыноўнікі Каканда перыяду Расійскай імперыі, а таксама паэмы «Спадары» (1916) і «Разбойнік Эргаш» (1918), аб’ектам сатыры у якіх становяцца буржуазныя нацыяналісты. У апошнія гады жыцця пісаў сатырычныя вершы, накіраваныя супраць басмачоў і белагвардзейцаў. Гэта прывяло да таго, што ў канцы 1920 года ён быў узяты ў палон басмачамі і памёр у пачатку 1921 года у палоне ад збіцця і здзекаў. Памяць
Бібліяграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia