Зборная ЗША па хакеі з шайбай
Зборная ЗША па хакеі з шайбай — прадстаўляе Злучаныя Штаты Амерыкі на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Базуецца ў горадзе Эн Арбар. Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, трохразовы чэмпіён свету, таксама выйграла Кубак свету 1996. На Кубку свету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы камандзе Фінляндыі ў паўфінале. Шырока вядомым поспехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на Алімпіядзе 1980 у Лэйк-Плэсідзе, калі паўночнаамерыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата. У 1990-х амерыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўслі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук. На Алімпіядзе 2006 зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным ветэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 года), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8 месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі. На Алімпіядзе 2010 зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала сярэбраныя медалі, саступіўшы ў фінале зборнай Канады (2:3 у авертайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны найлепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-ветэран Браян Рафалскі — лепшым абаронцам. Бронзавы медаліст чэмпіяната свету ў 2013 годзе. Займала 6 месца ў рэйтынгу IIHF станам на 2024 год. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia