Зборная Сінгапура па хакеі з шайбай
Нацыянальная зборная каманда Сінгапура па хакеі з шайбай — каманда, якая прадстаўляе Сінгапур на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Першы міжнародны матч зборная правяла 24 сакавіка 2008 года са зборнай Макаа. У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея займае 55-е месца. Сінгапур дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе, таксама ўдзельнічаў ў Кубку выкліку Азіі, рэгіянальным турніры для нацыянальных хакейных зборных ніжэйшага ўзроўню ў Азіі. ГісторыяЗборная Сінгапура дэбютавала на міжнароднай арэне ў красавіку 2008 года ў рамках Кубку выкліку Азіі, дзе заняла 5-е меца з 6[1]. На Кубку выкліку Азіі 2009 года зборная заняла 3 месца ў групе В і ў раўндзе плэй-оф за 5-8-е месца перагуляла зборную Індыі. У матчы за 5-е месца зборная Сінгапура прайграла зборнай Манголіі з лікам 1:5 і заняал 6-е месца[2]. У Кубку выкліку Азіі 2010 года Сінгапур заняў апошняе, 5-е месца ў групе В не атрымаўшы ніводнай перамогі, у выніку чаго на турніры заняў 9-е месца[3]. У 2011—2012 гадах зборная Сінгапура не ўдзельнічала ні ў адным міжнародным спаборніцтве. У Кубку выкліку Азіі 2013 года зборная Сінгапура заняля перадапошняе, 4-е месца ў групе В, перагуляўшы зборную Індыі[4]. У Кубку выкліку Азіі 2014 года зборная Сінгапура выступала ў дывізіёне I. На групавым этапе зборная заняла 2-е месца, а ў раўндзе плэй-оф прайграла зборнай Макаа па булітах. У матчы за трэцяе месца зборная Сінгапура перамагла зборную Індыі з лікам 5:3[5]. У сезоне 2015 года Сінгапур заняў другое месца ў групе і выйшаў у элітны дывізіён[6]. У элітным дывізіёне, у 2016 годзе, зборная Сінгапура заняла апошняе 5-е месца і зноў павінна была апынуцца ў I дывізіёне. Аднак у сезоне 2017 года зборная Сінгапура зноў гуляла ў элітным дывізіёне. Адзіная перамога над зборнай Малайзіі на турніры, выратавала Сінгапур ад вылету ў I дывізіён. У сезоне 2018 года сітуацыя чарговы раз паўтарылася. Перамога па булітах над зборнай Кувейта дазволіла Сінгапуру заняць 4-е месца з 5, і пазбегнуць вылету. На Кубку выкліку Азіі 2019 года сінгапурская зборная дасягнула самага гучнага поспеху ў сваёй гісторыі. На стадыі папярэдняга раўнда сінгапурцы занялі апошняе месца ў групе А, але на стадыі плэй-оф здолелі перамагчы спачатку зборную Інданэзіі ў чвэрцьфінале, прайграць зборнай Філіпін у паўфінале, і перамагчы ў матчы за 3-е месца зборную Малайзіі. З-за пандэміі COVID-19 зборная Сінгапура, як і іншыя зборныя рэгіёна, не прымала ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах з 2020 па 2021 гады. У 2022 годзе, Сінгапур упершыню ў гісторыі згуляў на сусветнай арэне ў міжнародным хакейным турніры IV дывізіёне Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Атрымаўшы толькі дзве перамогі над зборнымі Кувейта і Малайзіі, зборная Сінгапура заняла 3-е месца з 6, і атрымала права ўдзельнічаць III дывізіёне Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2023 года. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia