Зборная Украіны па хакеі з шайбай
Зборная Украіны па хакеі з шайбай — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 21 месцы[1]. З 2008 года выступае ў дывізіёне I (другі паводле іерархіі чэмпіянатаў свету). Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Украіны; генеральны менеджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнер — Андрэй Назараў. ГісторыяЗ 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расія) 14 красавіка 1992 года супраць зборнай Казахстана; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Мінску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат свету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэнне Федэрацыі хакея Украіны і яе ўваходжанне ў структуру Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 мая. З першых гадоў свайго існавання зборная Украіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату свету. Прарыў у эліту адбыўся ў сезоне 1997—1998 гадоў, калі ўкраінцы спярша перамаглі ў турніры Дывізіёна «C», а праз год занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B». Цягам наступных 9 гадоў зборная Украіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёна чэмпіянату свету, страціўшы месца ў сусветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату свету 2007 года. Найвышэйшае дасягненне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 года. Каманда Украіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швейцарыі і Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Украіны скончыла разгромным паражэннем з лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца. ВынікіАлімпійскія гульні
Чэмпіянат свету
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia