Зборная Партугаліі па футболе (парт.: A Selecção Nacional de Futebol de Portugal / Clube de Portugal) прадстаўляе Партугалію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1921 года. Кіруецца і кантралюецца Партугальскай футбольнай федэрацыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Упершыню зборная Партугаліі ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў 1966 годзе. Прайграўшы ў паўфінале будучым чэмпіёнам свету зборнай Англіі, партугальцы занялі 3-е месца. У наступны раз Партугалія кваліфікавалася на чэмпіянат свету толькі ў 1986 годзе, а затым у 2002 годзе, вылецеўшы абодва разы пасля групавой стадыі турніру.
У 2008 годзе новым галоўным трэнерам зборнай Партугаліі быў прызначаны Карлуш Кейруш, у 2010 годзе яго змяніў Паўлу Бенту. У 2014—2022 гадах каманду ўзначальваў Фернанду Сантуш, пад яго кіраўніцтвам зборная ўпершыню выйграла міжнародны турнір, стаўшы ў 2016 годзе чэмпіёнам Еўропы. З 2023 года галоўным трэнерам з’яўляецца Раберта Марцінес.