Здзіслаў Францавіч Стома
Здзіслаў Францавіч Сто́ма[2][3] (польск.: Stomma, руск.: Стомма; 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961)[2], Народны артыст СССР (1968). Сям’яНарадзіўся ў сям’і Франца Стомы (руск.: Стоммы), сына Язэпа (Юзафа), і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Стомы былі каталіцкага веравызнання, паходзілі з Лепельскага павета, паводле тагачаснай шляхецкай завядзёнкі сваё прозвішча Стома пісалі з падвоеным м (польск.: Stomma). Прыехаўшы ў Мінск, Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Палац культуры прафсаюзаў). У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька Франц быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена. БіяграфіяЗдзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937[2] года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР. З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі. З 1949 года здымаўся ў кіно. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання. Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках. Асабістае жыццёУ 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава. ТворчасцьУ яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам. Выбраныя ролі ў тэатры
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia