Зміцер Алегавіч Казлоў
Зміцер Алегавіч Казлоў (нар. 26 красавіка 1988, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах у Беларусі 2019 года[1], актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, палітычны зняволены[2][3]. БіяграфіяСкончыў аграбіялагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «Аграномія». З 2017 года вёў сацыяльна-палітычны відэаблог пад псеўданімам «Шэры Кот» на «YouTube». У маі 2019 года прымаў удзел у акціі «Кава з блогерами» на Сафійскай плошчы ў Кіеве[4]. Летам 2019 года балатаваўся ў ППНС ад Партыі БНФ па Оршы. У снежні 2019 года прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Упершыню быў затрыманы 26 снежня 2019 года[5]. Быў арыштаваны 10 чэрвеня 2020 года па абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», яму пагражала 3–4 гады турмы. 1 ліпеня 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем[6][7][8]. Утрымліваўся ў СІЗА-1 Мінска (Пішчалаўскі замак). 20 верасня 2020 года Ніклас Нінас, дэпутат Еўрапейскага парламента, узяў шэфства над палітвязнем[9]. 25 мая 2021 года Магілёўскі абласны суд (суддзя – Ірына Ланчава) пакараў Казлова пяццю гадамі пазбаўлення волі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў пратэстах у Беларусі»[10][11]. Казлоў – вязень турмы №4 Магілёва. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia