Пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй![]() Пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй — палітычныя акцыі, якія адбываліся 7—29 снежня 2019 года ў Мінску і некалькіх абласных цэнтрах у сувязі з перагаворамі паміж прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 7—8 i 20 снежня 2019 года аб паглыбленай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Пратэсты праходзілі пераважна ў форме мітынгаў і ланцугоў салідарнасці[1]. Частка ўдзельнікаў была аштрафавана, 13 атрымалі адміністрацыйны арышт паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь. Перадгісторыя2 красавіка 1996 года Беларусь і Расія заключылі пагадненне аб інтэграцыі, у выніку чаго была створана Саюзная дзяржава, але фактычна абедзве краіны захавалі свой суверэнітэт. З таго часу ўрад Расіі перыядычна вяртаўся да ідэі паглыблення інтэграцыі з Беларуссю. У верасні 2019 года ўрады Расіі і Беларусі дамовіліся аб распрацоўцы некалькіх практычных крокаў у кірунку інтэграцыі ў форме 33 дарожных карт, у якіх разбіраліся пытанні сінхранізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі. Было прынята рашэнне аб сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі па пытанні ўзгаднення гэтых дарожных карт 7—8 снежня 2019 года. Ход падзей7 снежня 2019 года па закліку апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца жыхары Мінска, якія выступалі супраць інтэграцыі з Расіяй, арганізавалі ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і потым прайшліся па цэнтры горада. У акцыі было ад некалькіх сот да тысячы ўдзельнікаў[2]. Міліцыя папярэджвала аб тым, што на правядзенне акцыі няма дазволу Мінгарвыканкама, але сілу супраць удзельнікаў не выкарыстоўвала. 8 снежня акцыя паўтарылася з удзелам некалькіх сотняў чалавек, акцыя прайшла пераважна мірна, але вадзіцель машыны, які сігналіў у падтрымку пратэстуючых, быў затрыманы[3]. ![]() 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу працягнуліся перамовы прэзідэнтаў аб пашырэнні інтэграцыі саюзных дзяржаў. У гэты дзень чарговая акцыя ў Мінску сабрала менш людзей, бо на 40 ўдзельнікаў акцый 7—8 снежня былі складзены пратаколы, пераважна з папярэджаннямі. Удзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, прайшлі да плошчы Незалежнасці і правялі там мітынг[4][5]. 21 снежня акцыю паўтарылі яшчэ раз. У гэты раз на мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску прыйшоў адзін прыхільнік інтэграцыі з Расіяй[6]. 29 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшоў яшчэ адзін мітынг супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Вячаслаў Сіўчык ад імя пратэстоўцаў патрабаваў апублікаваць усе дарожныя карты паглыблення інтэграцыі з Расіяй[7]. 4 студзеня 2020 года ў Полацку прайшла яшчэ адна акцыя за незалежнасць Беларусі, удзельнікі якой былі аштрафаваныя[8]. ВынікіУ снежні 2019 года і студзені 2020 года прайшлі суды над удзельнікамі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй[9]. Удзельнікі акцый былі аштрафаваны за правядзенне несанкцыянаваных мітынгаў і шэсцяў у сталіцы і абласных цэнтрах. 13 чалавек асуджаныя на адміністрацыйны арышт, у тым ліку Павел Севярынец і аршанскі блогер Шэры Кот. Агульная сума штрафаў склала 34,5 тыс. рублёў[10]. Інфармацыя па ўзгадненні заканадаўства Расіі і Беларусі ў форме дарожных карт засталася закрытай, але снежаньскія перамовы 2019 года Пуціна і Лукашэнкі аб паглыбленні інтэграцыі не прывялі да фактычнага пашырэння гэтага працэсу па стане на 2021 год. З другога боку ўтварэнне ланцугоў салідарнасці як форма пратэсту стала папулярнай падчас перадвыбарчых і паслявыбарчых акцый 2020 года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia