Зміцер Дзядзенка

Зміцер Дзядзенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1972(1972-10-17) (52 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Зміцер Дзядзенка (нар. 17 кастрычніка 1972, Орша[1][2]) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Біяграфія

Скончыў у 1994 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у «Нашай Ніве»[3].

Творчасць

Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацвет», «Паміж», «Спадчына», на ізраільска-беларускім сайце belisrael.info[3] і інш.

Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта», суаўтар праекта «Наша страва». Кніга «Гісторыі ў прыцемках» (2015) трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»[4], у 2020 годзе — гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых»[5], у 2022 годзе — аповесць-памфлет «Званковы Кароль, Віновая Паня»[6].

У 2025 годзе апублікаваў гістарычны крымінал «Гульні Цырцэі»[7][8].

Зноскі

  1. Прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі. Будзьма беларусамі!. Праверана 7 чэрвеня 2025.
  2. Рубінчык, Вольф. Для беларуса, рускага, яўрэя! (26 кастрычніка 2022). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  3. а б ШАЛОМ АД ЗМІТРА ДЗЯДЗЕНКІ (12 лютага 2017). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  4. Зміцер Дзядзенка пячэ напалмам… (25 кастрычніка 2017). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  5. Ордэн Прамяністых (2 кастрычніка 2020). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  6. Зміцер Дзядзенка. ЗВАНКОВЫ КАРОЛЬ, ВІНОВАЯ ПАНЯ (4) (18 студзеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  7. Зміцер Дзядзенка: Мой новы раман удалося выдаць толькі ў замежжы . Рацыя (5 мая 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  8. Гульні Цырцэі. Зміцер Дзядзенка . Новыя беларускія кнігі (17 лютага 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya