Зміцер Дрозд
Зміцер Міхайлавіч Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973, в. Дразды, Мінскі раён, Мінская вобласць, цяпер у складзе Мінска) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[2]. БіяграфіяНарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у в. Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[3]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[4]. У 1992 г. скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны». Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[5]. У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917». У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных. У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[6]. У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў». Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[7]. Арышт і зняволеннеЗа ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага. 5 мая 2011 года судом Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) Дрозд быў асуджаны на 3 гады зняволення. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[8]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[9]. Тэрмін адбываў у калоніі г. Бабруйска. Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасля памілавання Аляксандрам Лукашэнкам. Пазней дадзеныя падзеі былі адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[10]. БібліяграфіяКнігі
Анталогіі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia