Прэмія імя Францішка АляхновічаПрэмія імя Францішка Аляхновіча — літаратурная прэмія, заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода» ў 2013 годзе. Яе прысвяцілі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), аўтару кнігі «У капцюрох ГПУ». Уручаецца за найлепшы твор на беларускай і рускай мовах любога жанру, напісаны ў зняволенні. Прымаюцца да разгляду працы як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісаў. Уручаецца не штогод. Новыя лаўрэаты прэміі былі названыя 15 лістапада 2023 года на фоне рэпрэсій звязаных з масавымі пратэстамі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Бяспека ўдзельнікаўНяспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў[1] цягам 2022 году зрабілі амаль немагчымым публічнае з’яўленне твораў, напісаных у няволі. Сёлета дзеля бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іх сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Прозвішчы агалосяць толькі калі гэта стане бяспечным для аўтараў твораў.[2] Лаўрэаты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia