Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч, або Аляксандр Раманавіч Кіркевіч (нар. 9 лістапада 1989[1], Гродна) — беларускі журналіст, краязнаўца і палітычны актывіст. Былы намеснік старшыні Маладога Фронту і кіраўнік Гродзенскай філіі маладзёжнай арганізацыі. Палітвязень Беларусі[2]. Вязень сумлення. БіяграфіяНарадзіўся 9 лістапада 1989 года ў Гродна ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гродна краязнаўцам[2]. Пасля заканчэння 1-га ліцэя паступіў на гістарычны факультэт ГрДУ, на спецыяльнасць «Археалогія», аднак пайшоў з другога курса. Быў намеснікам старшыні «Маладога Фронту», кіраўніком яго Гродзенскага філіяла[1]. Працуе як журналіст-фрылансер. Не жанаты. Сябра БАЖ[3], сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2020 года[4]. Пераслед за грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасцьМеў адміністрацыйныя справы за выкарыстанне незарэгістраванага сімвала (бел-чырвона-белы сцяг на сустрэчы з М. Статкевічам у Гродна) і за распаўсюд незарэгістраванага бюлетэня «Хрысціянская абарона»[5]. Падчас выбарчай кампаніі 2010 года быў сябрам ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага[5]. Удзельнік акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. 24 снежня 2010 года быў затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што праходзіла пад сценамі мінскага ізалятара на Акрэсціна. За гэта асуджаны на 10 сутак арышту[6]. 28 студзеня 2011 года затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года у Мінску[7]. Пасля допыту у Гродненскім КДБ быў арыштаваны і дастаўлены ў сталіцу. Яму прад’явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках і змясцілі ў СІЗА КДБ[6]. 5 мая 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) вынес А. Кіркевічу прысуд — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Зміцер Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[8]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[9]. Праабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала А. Кіркевіча вязнем сумлення[1]. Пасля разгляду касацыйнай скаргі быў накіраваны ў калонію горада Наваполацка[2]. Памілаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2011 года і вызвалены[10]. 17 верасня 2011 года ў Гродна быў затрыманы разам з Веранікай Велігор, калі яны ноччу расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыя ў кватэры А. Кіркевіча здзейсніла вобшук і забрала сістэмны блок, а ў В. Велігор канфіскавала ноўтбук. 12 кастрычніка ў Гродна адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна аштрафавала яго і В.Велігор на 10 базавых велічынь кожнага[11]. 19 жніўня 2015 года ў судзе Ленінскага раёна года Гродна А.Кіркевіч абвінавачаны ў падрыхтоўцы матэрыялу для замежнага СМІ без акрэдытацыі. Па пастанове суддзі Юрыя Казакевіча аштрафаваны на суму ў 4,5 млн рублёў (25 базавых велічынь). Падставай для адміністрацыйнай справы ў дачыненні да А.Кіркевіча і другога журналіста стаў іх сюжэт для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня, у якім распавядалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў у Гродне[12]. Ноччу з 22 на 23 лютага 2017 года падчас нападу на намёт абаронцаў Курапатаў быў збіты: атрымаў моцны ўдар па галаве[13]. У сакавіку 2024 года супраць Алеся Кіркевіча ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. 2 жніўня 2024 года па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці завочна прыгавораны да 7 гадоў зняволення і штрафу, у кошт аплаты якога адабралі нерухомасць Кіркевіча. У якасці рэчавых доказаў выкарысталі яго інтэрв’ю Радыё «Свабода» і Белсату[14]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia