Знание (Пецярбург)
Книгоиздательское товарищество «Знание» (Веды) — выдавецтва марксісцкага напрамку ў Санкт-Пецярбургу. Заснаванае ў 1898 годзе з ініцыятывы К. Пятніцкага , каб распаўсюджваць навукова-папулярную матэрыялістычную літаратуру. Акцыянерамі суполкі пісьменнікаў былі У. А. Поссе , Д. Д. Пратапопаў, В. М. Папова, У. І. Чарналускі , Г. А. Фальбарк. Максім Горкі пасля прыходу туды ў 1900 годзе пераўтварыў суполку ў сацыялістычную, накіраваную друкаваць рэалістычныя, а як можа і атэістычныя кніжкі. Выдавецтва проціпастаўлялася мадэрным эстэтычным плыням — сімвалізму, футурызму, акмеізму — і выпускала галоўным чынам творы, што ў традыцыях М. Дабралюбава і М. Някрасава падкрэслівалі адмоўныя бакі буржуазнага ладу, крытыкавалі самаўласце, капіталізм, індывідуалізм. Да таго як выдавецтва з падтрымкай ЦК РСДРП(б) пачало шырокі друк палітычнай літаратуры, апроч Горкага там публікаваліся Іван Бунін, Аляксандр Серафімовіч, Мікалай Целяшоў , Яўгеній Чырыкаў . Акрамя таго друкавалі творы Л. Андрэеў, Сцяпан Скіталец , В. Верасаеў , Аляксандр Купрын, С. Юшкевіч , М. Гарын-Міхайлоўскі, С. Еўпацьеўскі , Міхаіл Прышвін, І. Шмялёў . Асабліва вядомай была серыя суполкі «Знание», выхадзіўшая ў 1904—1913 гады (40 выпускаў). Туды ўваходзілі і пераклады (Герхарт Гаўптман, Гюстаў Флабер, Кнут Гамсун і іншыя). Па словах Леніна, Горкі «злучыў найлепшыя сілы расійскай літаратуры»[крыніца?]. У 1912 годзе Горкі пакінуў «Знание» пасля спрэчкі з Пятніцкім. ![]() Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia