Зоя Коўш

Зоя Коўш
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 16 красавіка 1911(1911-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1994(1994-10-17) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Коўш
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зоя Аляксандраўна Коўш (у шлюбе Кратовіч; 16 красавіка 1911(1911-04-16), Люблін, Варшаўскае генерал-губернатарства17 кастрычніка 1994(1994-10-17), Вільня) — беларуская грамадская дзяячка, юрыстка.

Біяграфія

Елізавета Суравец (злева) і Аляксандр Коўш з сям'ёй

Нарадзілася ў сям'і праваслаўнага святара і грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча Аляксандра Каўша і Елізаветы Суравец, гарадзенскай мяшчанкі[1]. Бацька пасля сканчэння бухгалтарскіх курсаў працаваў у Люблінскім аддзеле Расійскага дзяржаўнага банка. Разам з сям’ёй на пачатку Першай сусветнай вайны эвакуяваны ў Разань, а потым у Майкоп . У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Заходнюю Беларусь, у 1921 годзе Аляксандр Коўш у Гродне стаў святаром, а ў 1925 годзе сям’я пераехала ў Вільню. Брат Зоі Святаслаў пазней таксама стаў святаром, а эміграваўшы, стаў вядомым царкоўна-праваслаўным дзеячам[2].

Зоя Коўш і яе сяброўка з бацькамі

Зоя Коўш ў 1929 годзе скончыла Віленскую беларускую гімназію, потым юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз[2].

У час нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 года выехала ў Германію, дзе жыла ў Берліне[2].

У 1951 годзе Янка Чарапук у сваім ліце да Станіслава Грынкевіча наступным чынам апісваў дзейнасць Зоі Коўш у час нямецкай акупацыі і яе пасляваенны побыт[3]:

" Дзеці зьнішчанага немцамі бацькі йдуць да апошніх на службу, і то як агенты гестапа! Сучасны супрацоўнік др. Шчорса Сьвятаслаў Коўш працуе ў аддзеле гестапа, а ягоная сястра Зоя Коўш як гестапаўскі агент устаўляецца ў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Вільні як сакратарка. Др. Грабінскі як старшыня Камітэту меў нямала зь ёю клопатаў, бо сваёй пазыцыяй у немцаў ня раз паважна шантажавала. Аб гэтым цяпер можа расказаць др. Грабінскі, які жыве ў ЗША. Таму Камітэт быў прымушаны насіцца з Зояй, як з „балячкаю“. Усе беларусы, якія зналі а. Каўша, а тым больш, што нашыя палітычныя разыходжаньні зь немцамі ўжо на самым пачатку зусім выявіліся, таму паводзіны дзяцей а. Каўша ўсім выдаліся зусім ненатуральнымі, проста хвараблівымі. Бо няхай і была б нейкая палітычная канцэпцыя карысная, але нармальнай людзкой рэакцыяй ёсьць, што калі нейкая ўлада зьнішчыць бацьку, у такім прыпадку з такой уладай супрацоўніцтва актыўнае зусім не да падуманьня. "

Улетку 1944 года была сакратаркай Радаслава Астроўскага ў Берліне. Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Берліна БЦР са ўсімі сваімі аддзеламі эвакуявалася на захад Германіі. Паводле Чарапука, Коўш у ліку супрацоўнікаў таксама паехала туды, але неўзабаве вярнулася ў Берлін, дзе і засталася да прыходу Савецкай Арміі. Да канца 1946 года жыла ў савецкай зоне акупацыі. Яе брат Святаслаў Коўш быў камендантам беларускага лагера для перамешчаных асоб ў Ватэнштаце ў брытанскай зоне акупацыі. Зоя наведвала брата ў лагеры і распавядала жудасныя рэчы пра бальшавікоў. Вярнулася ў Берлін, каб прадаць свае рэчы. Паводле слоў Чарапука, Зою арыштавалі на чорным рынку на Александэрплац. Чарапук пісаў, што яе брат «цяпер пачаў рэклямаваць мучальніцкую сьмерць сястры за Бацькаўшчыну»[3]. У 1947 годзе Зою Коўш арыштавалі савецкія органы контрразведкі і вывезлі ў Беларусь[2]. У лагеры для перамешчаных асоб было шмат савецкіх агентаў, а таму па вяртанні Зоі Коўш у Берлін, яе ўжо чакалі спецпецслужбісты.

Каўшанку трымалі пад следствам у Мінску. У выніку яе асудзілі на 10 гадоў зняволення ў ППК. У сваіх мемуарных нататках Зоя Коўш апісвае выпрабаванні і жахі этапнай перасылкі. Яна заўважае, што была ўдзячна лёсу нават за тое, што яе этапавалі ўзімку і яна мела на сабе цёплыя боты, таму не адмарозіла ногі. На перасылку яе прывезлі ва Ухту (горад у Рэспубліцы Комі). На перасылку прыязджалі кіраўнікі лагерных пунктаў і выбіралі сабе зняволеных. Коўш станам здароўя трапіла ў трэцюю катэгорыю для лягчэйшай працы. Абяцаная лягчэйшая праца ў саўгасе насамрэч аказалася для яе і іншых жанчын брыгады лесапавалам. На знясільвальную працу даводзілася дабірацца пяць кіламетраў пешшу па замерзлай рэчцы. Зоя Коўш апісвае жахлівыя лагерныя ўмовы працы і побыту, пры тым добрым словам згадвае лекара Сямёна Крыстальнага, які сам быў раней палітвязнем, і дапамог ёй выжыць. Ён, колькі мог, трымаў яе ў шпіталі. Потым Зоя Коўш трапіла ў меншы лагер пры цагельні, там была праца ў кар’еры. Далей было этапаванне ў Варкуту, дзе быў больш строгі рэжым зняволення. Давялося працаваць на пракладцы чыгуначных шпал і рэяк праз тундру.

З савецкіх канцлагераў Зоя Коўш вярнулася ў другой палове 1950-х гадоў пасля амністыі для палітвязняў, абвешчанай 17 верасня 1955 года[2]. У Вільню яна вярнулася праз паўгода пасля смерці маці[1]. Сваякоў ужо нікога не было. Вярнула матчын дом на вуліцы Летняй, 7[2][1], у якім жылі самасёлы[1]. З лагераў яна прыехала са сваім будучым мужам Аляксандрам Кратовічам, які працаваў канторскім службоўца. У Вільню вярталіся многія іншыя беларусы-вязні ГУЛАГа, якія спрабавалі сацыялізавацца ў новых, ужо літоўскіх умовах, трымацца адны за другіх[1]. У пачатку 1960-х гадоў Зоя Коўш выйшла замуж за Кратовіча[2]. Аляксандр Кратовіч даносіў у лагеры на іншых вязняў-беларусаў, а яго шлюб з Зояй Коўш, некаторыя крыніцы называюць часткай спецзадання па пранікненні ў беларускае кола. Вядома, што ягоным агентурным псеўданімам быў "Шквал" і ён даносіў савецкім спецслужбам на беларускіх дзеячаў у пасляваенны час, у тым ліку на Ларысу Геніюш[4].

Пад канец жыцця муж быў паселены ў пакойчык для прыслугі. Па ўспамінах Сяргея Шупы, "чатыры дробныя звяглівыя дварнякі, якія спалі на канапах і замянілі пані Зоі сям'ю і сяброў". Сяргей Шупа са сваёй сям'ёй пасяліўся ў доме Зоі Каўшанкі ў 1991 годзе, ужо пасля смеці мужа. Зоя ўжо на той час цяжка хварэла на рак[1].

Памерла 17 кастрычніка 1994 года ў Вільні. Пахавана на віленскіх Ліпаўскіх (Спаса-Ефрасінеўскіх) могілках. У кастрычніку 1995 года адбылося адкрыццё помніка з паніхідай[2]. Хата на Летняй вуліцы пасля яе смерці адышла да літоўскай дзяржавы, але Сяргею Шупу ўдалося выкупіць будынак[1]. У 2008 годзе былы прыватны дом Зоі Коўш быў зруйнаваны[2].

Публікацыі

  • Роздумы з юбілею гімназіі // Беларус Віленшчыны № 34 (дадатак да Эхо Литвы № 123, 24 чэрвеня 1994. — С. 4.)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya