Зуброўка духмяная
Зубро́ўка духмяная[1], Зуброўка пахучая[2] (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). НазвыЗуброўка духмяная, зубрава трава[3], цяпалоць[4][5], тураўка[1], зуброўка[2][6]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70[1] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквецце — мяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плод — зярняўка цёмна-карычневага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[7]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[7]. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавіку—чэрвені[1]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[1]. Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя)[7]. ВыкарыстаннеЛекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна. Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, утвараючай дзярніна, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia