Зуброўка паўднёвая
Зубро́ўка паўднёвая[1] (Hierochloe australis) — від кветкавых раслін роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50[1] см, з кароткім карэнішчам. Утварае рыхлыя дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Похвы верхняга лісця не маюць пласцінкі. Кветкавыя каласкі сабраныя ў мяцёлку. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і экалогіяЕўраазіяцкі від, распаўсюджаны пераважна ў Цэнтральнай Еўропе. Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, у хмызняках. Цвіце ў маі—чэрвені. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Львоўскай вобласці Украіны, у Эстоніі[2]. Гаспадарчае значэннеЗуброўку паўднёвую выкарыстоўваюць у якасці араматычнай прыправы. Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia